Главная » 2014 » Ноябрь » 19 » На пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе прэтэндуе Стоічкаў
02:12
На пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе прэтэндуе Стоічкаў
Былы нападаючы "Берселоны" цяпер знаходзіцца ў нашай краіне і ўжо наведаў трэніроўку беларускіх футбалістаў.

Балгарын Хрыста Стоічкаў, былы форвард "Берселоны", з'яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі. Як паведамляе сайт football.by, у цяперашні час ён знаходзіцца ў нашай краіне, перад таварыскім матчам паміж зборнымі Беларусі і Мексікі працуе экспертам для аднаго з мексіканскіх тэлеканалаў. 17 лістапада Стоічкаў наведаў трэніроўку беларускай каманды.

Адзначым, хто Хрыста Стоічкаву 48 гадоў. Ён завяршыў кар'еру футбаліста ў 2003 годзе. Быў трэнерам зборнай Балгарыі, іспанскай "Сельты", паўднёваафрыканскага "Мамеладзі Сандаўнз", балгарскіх "Літэкса" і ЦСКА.

Пакуль жа беларускую зборную ачольвае выконваючы абавязкі галоўнага трэнера Андрэй Зыгмантовіч. Напярэдадні "Прессбол" паведаміў, што бліжэйшым часам галоўным трэнерам беларускай зборнай па футболе будзе прызначаны Аляксандр Хацкевіч. Прычым адзначалася, што асоба трэнера вядомая дакладна і прызначэнне адбудзецца незалежна ад выніку таварыскай сустрэчы з мексіканцамі. Цяпер жа ў Хацкевіча з'явіўся канкурэнт.

  Фота — sport-xl.org, football.by

Источник

Просмотров: 368 | Добавил: sacrapscyri | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0