Главная » 2014 » Ноябрь » 19 » За месяц складскія запасы прадукцыі выраслі на 266,8 млрд. рублёў
13:07
За месяц складскія запасы прадукцыі выраслі на 266,8 млрд. рублёў
У кастрычніку ў Беларусі зноў сталі павялічвацца запасы гатовай прадукцыі, якія з чэрвеня зніжаліся.

Як сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі, на 1 лістапада запасы гатовай прадукцыі склалі 33,44 трлн. рублёў (77,1% да месячнага аб'ёму вытворчасці) і павялічыліся за кастрычнік на 266,8 млрд. рублёў. Нагадаем, сёлета запасы гатовай прадукцыі ў Беларусі дасягнулі піку на пачатак лета: на 1 чэрвеня яны складалі 85,2% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Затым, у чэрвені—верасні, яны скарачаліся і на 1 кастрычніка знізіліся да ўзроўню 76,7% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Кастрычніцкі рост запасаў абумоўлены павелічэннем аб'ёму гатовай прадукцыі на складах арганізацый канцэрна "Белдзяржхарчпрам" і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў працу ўрада за залішні аб'ём складскіх запасаў. "Яны не толькі вышэйшыя за ўстаноўлены самім урадам нарматыў, але і за ўзровень далёка не самага паспяховага мінулага года. У чым справа? Я катэгарычна забараняў працу на склад і не прымушаў вас гнаць аб'ёмы. Галоўнае — продаж і даходы ад гэтага продажу", — падкрэсліў Лукашэнка, прымаючы 11 лістапада ўрад са справаздачай. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, выступаючы на мінулым тыдні ў Палаце прадстаўнікоў, тлумачыў праблемы з рэалізацыяй прадукцыі цяжкай  сітуацыяй на знешніх рынках. Ён, у прыватнасці, указваў на запавольванне тэмпаў эканамічнага росту ў Расіі і глыбокую дэвальвацыю расійскага рубля, што адмоўна адбіваецца на працы беларускіх экспарцёраў. Аднак разам са знешнімі існуюць і ўнутраныя прычыны павелічэння запасаў на складах прадпрыемстваў, канстатаваў прэм'ер. "У цэлым канкурэнтаздольнасць прамысловых прадпрыемстваў выклікае занепакоенасць ва ўрада", — заявіў Мясніковіч.

Источник

Просмотров: 387 | Добавил: sacrapscyri | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0